Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень у Версалі

Сярэдняя: 4.2 (83 галасоў)

Плача раяль, кaлі дождж не cціxae,
І мастакі пакідаюць Версаль,
Толькі паэт, той паэт, што кахае,
Шэпча: «Жё тэм» у халодную даль.

Шчасцем забыты паэт —
З лёсам Рэмбо ці Верлена —
Піша каханай санет,
У рыфмах — крышталь.
На гіяцынтаў букет
Льецца святло іпакрэны.
Просіць кахання паэт,
І плача раяль.

Мокне мальберт. Ля фантанаў — нікога.
Золата дня пачынае старэць.
І на Парыж апусцела дарога,
Толькі санет можа сэрца сагрэць.

На Трыанон — і Малы, і Вялікі —
Восень кладзе гіяцынтавы след.
Паркаў пустых лебядзіныя клікі
Не пакідаюць класічны санет.



Очень красивое стихотворение.

Очень красивое стихотворение. Больше всех понравилось.

вельми прыгожае

вельми прыгожае стихатварэнне!

не стіхатварэнне, а верш!

не стіхатварэнне, а верш!

вельми добра гэты верш быу

вельми добра гэты верш быу пакладзены на музыку и выкананы Аляксандрам Цихановичам на 2-х мовах