Плача раяль, кaлі дождж не cціxae,
І мастакі пакідаюць Версаль,
Толькі паэт, той паэт, што кахае,
Шэпча: «Жё тэм» у халодную даль.
Шчасцем забыты паэт —
З лёсам Рэмбо ці Верлена —
Піша каханай санет,
У рыфмах — крышталь.
На гіяцынтаў букет
Льецца святло іпакрэны.
Просіць кахання паэт,
І плача раяль.
Мокне мальберт. Ля фантанаў — нікога.
Золата дня пачынае старэць.
І на Парыж апусцела дарога,
Толькі санет можа сэрца сагрэць.
На Трыанон — і Малы, і Вялікі —
Восень кладзе гіяцынтавы след.
Паркаў пустых лебядзіныя клікі
Не пакідаюць класічны санет.