Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восеньскі ліст

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Неміласэрна абпаліла лісце.
Мне летніх слоў на ім не прачытаць.
Звіняць гаёў медзяныя маністы,
Аскепкамі ляцяць скрозь дзень імглісты
Ў махрыстую, ігольчастую шаць.

На лугавінах іржавее некась*.
Астыла сонца на празрыстым шкле,
І – успамінам пра сустрэчы летась –
Твой голас у маўклівую адлегласць
Заледзянелым золатам плыве.

* некась (дыялект.) — пакінутая зімаваць няскошаная трава.