Твае лісты, што выцвілае лісце:
Мне ветлых слоў, нажаль, не прачытаць.
Пад ціхі шолах вяне дзень імглісты.
Ляцяць з гаёў сарваныя маністы
Ў кашлатую, ігольчастую шаць.
На лугавінах іржавее некась.
Астыла сонца на празрыстым шкле.
Адчуў з тугой жыцця асірацеласць:
Твой голас у маўклівую знямеласць
Заледзянелым золатам плыве.