Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восьмы сакавік

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

У вясновы Восьмы - кветак свята
На Міжнародны дзень жанчын,
У нас, мужчынаў ды рабятаў
Нагода ёсць дапамагчы
Матулям, сёстрам і каханкам,
Бабулям ды суседкам
Памыць, дагледзіцца шчэ з ранку,
Купіць ў краме кветкі.
Няхай, адмроіўшы ў пасцелях,
Няспешна прыбіраюцца,
Хоць дзень адзін у годзе цэлым
Мужчыны пастараюцца
Накрыць на стол, каб не саромець
Цудоўны ружавы букет,
Галоўны ён сягоння ў доме,
Затым - з ласункамі пакет.