Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола Яўмененка

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

У вясновы Восьмы - кветак свята
На Міжнародны дзень жанчын,
У нас, мужчынаў ды рабятаў
Нагода ёсць дапамагчы
Матулям, сёстрам і каханкам,
Бабулям ды суседкам
Памыць, дагледзіцца шчэ з ранку,
Купіць ў краме кветкі.
Няхай, адмроіўшы ў пасцелях,
Няспешна прыбіраюцца,
Хоць дзень адзін у годзе цэлым
Мужчыны пастараюцца
Накрыць на стол, каб не саромець
Цудоўны ружавы букет,
Галоўны ён сягоння ў доме,
Затым - з ласункамі пакет.



Сярэдняя: 4.9 (13 галасоў)

Мне вельмі цяжка штосць дадаць
такім прыгожым вершаванням
паэтаў нашых, што ляжаць,
і тым хто дыхае ў каханні.

Я не люблю сябе больш іх,
Але жадаю, бо я грэшна.
Чаму мне хораша ісці?
Таму што я іду з абвесткай.

Я абвяшчаю ўсім усім,
Што чорт з рагамі я страшэнны…
А мне ня верыць, нават, джын,
Што лямпа я,
з жалеззя,
ў белым