Нашы дзеці – вундэркінды!
Мы такіх не мелі ведаў,
Мы на рэчцы білі лынды,
Не спасцігшы Архімеда.
А яны – пра ікс, пра ігрэк,
Пра дыёды, мікрасхемы
I дакажуць вам без хітрык
Піфагора тэарэму.
Хакеісты, музыканты,
Выразальшчыкі па дрэве,
Адзяваюцца страката –
Глянь направа, глянь налева.
Не тралейбус – Дом мадэляў,
Курткі колерамі вабяць,
Быццам хтось разакварэліў
Па салоне шчыра радасць.
Што ж, свяці вам сонца відна!
Хай шанцуе, як у казцы...
Толькі вось што, вундэркінды,
Уступіце месца бабцы!
Саступілі, саступілі... Вокам
Саступілі, саступілі...
Вокам кінеш – толькі «бабкі».
Не дзяўчынкі, не старыя.
А выключна грошы ў «тачке».
.
Абаранкі толькі круцяць.
А яшчэ ёсць, і наймаюць
пакруціць па дзірцы дутай
і націснуць на педалі.
.
Ды адное ж засталося.
Пасталеўшых не чапаюць.
Хто вучыўся на "дарослых",
той "настаўнікаў" і мае.