Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вячэра

Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)

Вяртаўся я з камандзіроўкі,
Прыехаў я ад скабароў.
Дамашняй ежы не хапала,
Таму пачаў “кухарыть” зноў.

Раблю па-беларуску піццу,
Яе рацэпт вам сення дам.
Калі прыйдзецца да спадобы,
Згатуеце сваім муж’ям.

Заклаў у аснову піццы бабку.
Ня дробна бульбу я надраў.
Алеі кропнуў на патэльню
І цеста на яе паклаў.

Наперад у цеста дадаць трэба
Солі крыху, ды з часнаком.
А потым гэта ўсё прыправіць
Таплёным маслам з малаком.

Кольцы цыбулі ў масле смажыў ,
Ды драны сыр падрыхтаваў.
Ах, да – пастаўскі “сулугуні”
Для стравы я выкарыстаў.

Купіў крыху глыбоцкай шынкі,
Яе нарэзаў патанчэй,
Адклаў у бок. Пацяклі слюні –
Паесці я хачу хутчэй.

На цеста верхам клаў я шынку,
Цыбулю зверху шынкі клаў.
А каб была самачнее піцца –
Усе гэта сырам прысыпаў.

Калі ўсё гэта мы зрабілі,
То больш няма чаго чакаць.
Патэльню ставім у духоўку,
Хвілінак так на сорак пяць.

Напёк бліноў, зрабіў макілу.
У дзяцінстве тата навучыў:
Насмажыў шкварачкі з цыбуляй,
Потым да іх смятаны ўліў.

Жэўжык малы не есць макілы,
У варэнне любіць блін макаць.
Таму прыйшлося да вячэры
Суніцаў цертых яму даць.

Духмяны “Дзвінскі”, немагчыма
Ў замежжы смак твой пазабыць.
Таму пакуль пячэцца піцца,
У краму пабег цябе набыць.

Прабачце, для мужчыны б мяса
Кавалак трэба пажаваць.
На гэты конт ёсць меркаванне –
Вяндлінай стол не сапсаваць.

З парэчак маёй цешчы морс,
Каб чым запіць – збанок наліў,
Жонка мая яго варыла,
Я толькі банкі закруціў.

За агуркі – бабулі дзякуй,
Грыбкі ад дзеда на стале!
Дарэчы, піцца ўжо гатова.
Трэба ісці вячэраць мне…

…Хоть п’ю часцей шатланскі віскі -
Гарэлкі ў рот даўно не браў.
Пад традыцыйныя прысмакі
Бутэльку сення распачаў.

Шануйце Бацькаўшчыну нашу,
Яна ў жыцці у нас адна.
Першую за вячэрай шклянку
За Беларусь я п’ю да дна!

Дугую шклянку ўздымаю
Я за сям’ю і за бацькоў!
У жыцці яны дапамагалі.
Ва ўсім не чуў ад іх адмоў.

Трэці свой тост я вып’ю стоя,
За ту АДЗІНУЮ ў жыцці,
Што мне асілка падарыла.
Другой такой мне не знайсці!

Сябры, даруйце за памылкі.
Мовай бацькоў ужо шмат гадоў
Я не пісаў. Стаміўся нешта…
Дабранач. Адпачыць пайшоў.



Буду вельмі ўдзячны за

Буду вельмі ўдзячны за адзнакі ды водкугі, якімі б яны не былі.

Не хацеў псаваць Вам настрой.

Не хацеў псаваць Вам настрой. Таму не рэагаваў.
Але бачу, што ўвогуле аніякай рэакцыі ні ад каго. Гэта яшчэ горш.
Можна падумаць, што з аднаго боку ўсіх паэтаў тутэйшых ананімшчыкі зацюкалі пад "крышай" дабразычлівых мадэратараў; а з другога і пачынаючым, толькі спрабуючым байкот усталёўваюць.

Па-першае - памылка большасці пачынаючых ( у тым ліку і часткова ў мяне такая была ў вершы "Першы блін")-
Гігантаманія. Вялікі памер пры недасканалым валоданні рыфмай і памерам - чаргаваннем націскавых і не націскавых складаў вядзе да таго, што не навічок, нават, не дачытае да канца, нават, да сярэдзіны. Слых рэжа. Ну вось дзе ўжо тут рыфма :
.
"ВяртАўся Я з камАндзір(((О)))ўкі,
ПрыЕхаў я Ад скабарОў.
ДамАшняй Ежы нЕ хап(((А)))ла,
Таму пачаў “кухарыть” зноў"
.
А вось тут і памера не праглядаецца
.
"РаблЮ п((а!))-бЕлар((У))ску п(((І)))ццу,
-
КалІ пр((Ы))йдзецца д((А?)) спад(((О)))бы,"
???
Як гэта чытаць?
.
Вы б лепш напачатку караценькія, у адзін-два слупкі шліфавалі да ідэальнага, да бліскучага,
Тады і на большае надхніцеся як след. А так выглядае, як вымучылі з сябе. Яно та трэба так, але ніхто не павінен бачыць вашых вялізных намаганняў праз Вашыя ж першыя вершы.
Прабачце яшчэ раз, што не спраўдзіў Вашых чаканняў у поўнай меры.

Дзякуй вялікі за водгук.

Дзякуй вялікі за водгук. Настрой псавала больш тое, что не было водкукаў = ні хто не чытаў верш. У тым, что верш "крывы да касы" - сумненняў не было. Бо вельмі мала пішу па-беларуску, акрамя таго, шмат часу не практыкаваўся. Больш па-руску... Кажуць, родная мова чалавека тая, на якой ён думае ды лаецца. Мяне гадавалі, выкарыстоўваючы рускую мому. Але тата прывіў любоў ды павагу да беларускай мовы.

На конт рыфмы: магчыма трэба было пабудаваць слупкі так?

Вяртаўся я з камандзіроўкі, прыехаў я ад скабароў.
Дамашняй ежы не хапала, таму пачаў “кухарыть” зноў.

Во,Дзмітрок! Бачыш,нават

Во,Дзмітрок! Бачыш,нават маляхусянькі "крытыканчык" Франкаў падзьвігнуў цябе,як ты думаеш да чаго? Да Працы над Сваім творам. Верш - такая ж рэч,як і іншыя рэчы, якія робіць чалавек - каб атрымалася Добрая Рэч,памазгаваць патрэбна,прыкласці і розум і рукі. Кажуць, "майстэрства" і "рамесліначнасць". І,маўляў, другое - гэта "пф-ф-ф-ф..." Няпраўда. Без авалодання Рамяслом не будзе Майстэрства. Напрыклад, як кажуць у шавецкім майстэрстве? Кажуць "рамесленнае" : "Сем разоў адмер - Адзін раз адрэж". І ў іншых справах чалавечых ёсць пахожыя прымаўкі. Так што - ідэя неблагая, але пакруці яе,пашукай "прысмакі" да свайго "рэцэпта-верша"...
А так - "рэцэпт", просьценькі,без асаблівых "знаходак"...
Жаданне з'явілася - працуй.

Дзякуй за падтрымку ды

Дзякуй за падтрымку ды парады.