Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вячэрні Мінск

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)
Вячэрні Мінск у мроіве агнёў,
бліскучыя праспекты маладыя,
а на газонах — травы лугавыя,
а ў шуме паркаў — подыхі гаёў!..

Нішто само у горад не прыйшло —
ні парастак бярозкі, ні цагліна...
Рукам удзячна кожная руіна,
рукам, што білі друз і мылі шкло.

Рабоце рукі не давалі стыць,
яны будоўлі не ўракліся смелай —
і Свіслачы, ад гора закарэлай,
прамылі твар, і вось яна бруіць.

I вось масты ажурныя над ёй,
глядзяць палацы чыстыя у воды...
Вышэйшае няма узнагароды
для рук, што будавалі горад мой!

Няма для сэрца даражэй зямлі,
чым тая, што ў нядолі ўзгадавала...
Гукаю: «Вечар добранькі, Купала,
а мы да шчасця ўсё-ткі дажылі!

Зірніце, як пашырыўся Ваш сад
і колькі ў ім сяброў звонкагалосых
Уся трава ў дыяментах-росах,
а ў небе цёмна-сінім — зоркапад...»

Прасторы горад любы песняру,
ён быццам падае свой згодны голас...
I ў роздуме схіліўся мудры Колас,
вячэрнюю страчаючы зару...