Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вядзьмарка-бура.

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)
Вядзьмарка-бура, што скавычаш? Клубуеш разам з завірухай... Ты нагадала сваркі звычай Былой нявесткі са свякрухай. Брасчыш і б'еш па шыбах голлем То імітуеш плач, то рогат, Віхурай хвошчаш завуголле, Рыпіш падмёрзлаю падлогай. Спакою не даеш нікому - Зламала плот, сарвала брамку, Штурмуеш зараз сцены дому І стукаціш у дзверы клямкай. Ляці, раз'юшаная, ў поле! І там удосталь наравешся, Ты, як і ўсе мы, любіш волю. З двара, як з клеткі, у поле рвешся. На ранку стомішся, прыціхнеш, Заснеш салодкім сном у снезе. І толькі злОманая вішня Прытулак знойдзе свой на бэзе. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016 Свидетельство о публикации №116011001136 adidas