Вяртанне да роднае хаткі -
Ссівелай пашэрхласці цуд,
Дзе зграйкай ляцяць курапаткі,
І ў іх - найвышэйшы прысуд.
Яго ты пачуеш заўсёды,
У часіну вяртання здалёк,
Гучаннем той восьмае ноты,
Якую паслаў табе Бог.
І скоціцца радасць слязою,
Дзе ўсё - і жаданні, і сум
Прайшлі праз туман са смугою
У змыты дажджамі табун
Тых коней, што пасвілі ў лозе
Твае ў дзяцінстве дзяды...
І ты ўжо сядзіш на парозе,
Дзе бацька сядзеў малады...
Мінск. 06. 01.2018г.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118010606865