Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяртанне

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

На паплавах цыбатыя буслы
Шукаюць ежы, ходзяць ганарліва,
Міжволі зачаруюць зрок і слых.
На пыльны ўскрай я выйду сіратліва:

Знаёмыя купчастыя дубы
І саладкавы водар у паветры,
А ўздоўж дарогі – белыя слупы
Да роднай вёскі лічаць кіламетры.

Уяўна я вяртаюся туды,
На ўзгорак, да старой бацькоўскай хаты,
У летнія, зялёныя сады,
Прасякнутыя свежым пахам мяты.

Там вывучаць пачаў азы жыцця
З дзяцінства. Там ні клопату, ні смутку.
Там на Каляды – посная куцця,
Для забаўкі – чаротавая дудка.

Там пацалункаў першых дзіўны смак
І трапяткое, шчырае каханне,
Паклонны крыж – перасцярогі знак,
Сустрэчы знак і сумнага расстання.

Ад тых часоў да сённяшніх – сябры,
Паразы, перамогі, вёсны, зімы
І памяць аб шчаслівае пары,
Бо гэтым я жыву - маёй Радзімай.

Нябёсам самалёт пакіне след
Імклівай перамогай тэхналогій.
Я праз дрэнажны высахлы кювет
Пакрочу да прасёлкавай дарогі…