І недзе блукае мой цень.
Дарогі пагоркамі ўздыбленыя
Ужо не чакаюць гасьцей.
Тут сьцежка дзіцячыя крокі
Схавала ў гушчар лебяды,
Ня ўскрыкне сівая сарока,
І воўк не пазнае сляды.
Пастукаю стрымана ў дзверы –
Адкруціцца стужкаю час.
Бацькі мае любыя, з вераю
Прыйшла памаліцца да вас.
Зямля мая родная, чорная,
Душа твая чыстая дзе?
З дзядамі стаіць пад іконамі,
І доўжыцца, доўжыцца дзень...
Добра. Але ўсё карэктна ў
Добра. Але ўсё карэктна ў першых радках?