Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЯРТАННЕ Ў ДЗЯЦіНСТВА

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)

Сніўся сон…
Я вам яго ўзгадАю…
Быццам бУслам я,
альбо ластОўкаю,
без натугі,
з ветрам пад крылом,
над дзіцячым пралятаю
Краем,
над ДашкОўкаю,
над лугам,
над Дняпром…

Раніца…
Зацішша…
Гаспадыні,
адчыніўшы хлеў,
з сваіх двароў,
небалюча, тонкаю галінкай,
выправАжваюць да вЫпасу кароў…

Цішыня…
Бо, дня толькі пачАтак…
Вунь малЕц –
на ДнЕпар -
парыбаліць…
Вунь, ля лесу,
гурт дзяўчатак,
з кошыкамі -
мАбыць за грыбамі,
мАбыць…

ЗадымІлі кОміны…
СнядАнак
мужыкам да працы
ў пЕчах грэюць…
…нАдыць…
Гэта ж бацька мой,
прысеў на ганак,
папіроску рАнішнюю смАліць…

Закружыў
над хатаю дзяцінства…
Вельмі захацелась дачакацца –
Зараз выйду я
і сяду,
побач з бацькам…
Але,
раптам,
згасла ўсё,
і знікла…
…і прачнуўся я…
А як жа не хацелась прачынацца…

13 сакавіка 2013г.



Што старое, што малое -

Што старое, што малое - аднолькава дурное.

Дзякуй,што чытаеш. Вядома ж -

Дзякуй,што чытаеш. Вядома ж - мала чаго добрага зараз знойдзеш у беларускай паэзіі - вось цябе і цягне да Генія дзеда Буйніцкага.