На лісце паперы я сонца намалюю.
Потым кроплю дожджыка, а за ёй – другую.
Хай блішчаць на сонейку, зіхацяць і граюць!
А цяпер чароўныя фарбы выбіраю.
Першаю чырвоную намалюю дужку,
Правяду аранжавым сонечную стужку.
Жоўтую, зялёную, колеру нябёсаў.
За блакітнай сіняя заблішчыць дзівосна.
Сёмым фіялетавы колер мне патрэбен –
і вясёлка радасна ўспыхнула ў небе!