Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясёлка

Сярэдняя: 2 (1 голас)
“Адзін, два, тры, чатыры, пяць! Хадзем у хованкі гуляць, Сонейка бліскотнае, Сонейка спякотнае!” “Пяць, чатыры, тры, адзін! Я — хавацца, ты — вадзі!” — Сонца Хмары адказала і за спіну Хмары стала. Адкрывае Хмара вочы — дзень, а цёмна, нібы ў ночы. Ні бліскоткі не засталася — вось так, Сонейка схавалася! У чароце ля ракі, між балотнай асакі, у яловым гушчары, ў лузе, ў моры, на гары, ў яры, ў кроне, пад кустамі, пад цяністымі мастамі... Хмара ходзіць-выглядае: Сонца пяць гадзін шукае. Засталося без абеду, а ад Сонейка — ні следу! І стамілася Хмара, нахмурылася, над дзіцячай пляцоўкай прыжмурылася, і над хлопчыкамі і дзяўчынкамі зарыдала слязьмі-дажджынкамі. “Што ты, Хмара, плачаш так горка? Я было не за дальнім пагоркам, не за дрэвам, не за гарою, а хадзіла ўвесь час за табою!” — кажа Сонейка Хмары суцешна. “Як жа весела і пацешна, ты хавалася за сяброўкай!” — усміхнулася Неба вясёлкай. Alphabounce Beyond M