Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяшчун

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Што збудзіла цябе у вандроўку ўначы? Ці не Зорка, што радуе неба? Будзе цёмны гушчар за табою сачыць, Але ў Праўдзе мацнее патрэба. Клічуць поўню ваўкі завываннем сваім, Выпаўзаюць агідныя цені. Ціха Зорка трымціць. І ідзе пілігрым. Бачыць светлыя ён летуценні. Вочы сплюшчвае сон. На нагах мазалі. Толькі посах і Вера трымаюць. Толькі крочыць далей. Толькі Бога маліць. Ласку Божую мужныя маюць. Але скончыцца шлях. І адчыніцца рай. Знойдзеш Праўды спрадвечныя сховы. Сапраўды будзе так! Бо я веру, мой край, Што ты дойдзеш да ясляў Хрыстовых! Adidas