Параза становіцца перамогаю,
Калі сонца праменьні зблытаным каўтуном
Валяцца ў душу прамой дарогаю
І пяшчоцяцца там гульлівым катом.
Параза стовіцца музай сьветлаю,
Прыязнай сяброўкай, лёгкім крылом,
Калі ручаіны цурчаць ветліва,
Цягнуць загадкавым казачным сном.