Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Як жа холад у грудзёх застагнаў!
Ды ты толькі вытрымаць здолей.
Лёд растопіць у сэрцы вясна,
Даў бы Божа ёй часу паболей!

Птушкай у небе вясна запяе,
Лістком новым зазелянее,
промень сонца вочы кране,
І ў душы крыху пацяплее!

Капеж звонкая ўдарыць па скроні,
Рэхам дроб адаб'е па зямлі.
Толькі б Бог нам даў часу паболей,
Каб яе дачакацца змаглі!

Вясна дасць табе волі глыток,
Родным словам штодзень панясецца,
І па венах просты радок,
жыццём,поўным цяпла, разальецца.