Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновае

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(пераклад з рускай мовы)

Мне што ў лоб, што па лбе,
Ўвесну па лужынам-ямам
Не прасі саступіць табе,
Я ад сонца і сіні п'яны.

Што мне смецце і бруд,
Ў нас з бярозамі іншыя справы,
Мы пад ветрам шалёным тут
Лістотай шумім яскрава.

А потым з гракамі і сойкамі,
Будзем гнёзды ў галінах звіваць,
З птушанятамі, юнымі бойкімі,
Ў небе плаваць і ўвысь узлятаць.

А потым па восені з імі
Разляцімся, каму куды:
Хто на поўдзень у стынучай сіні,
Да зямлі, хто ў глыбіні вады…

І застыгнем - у норах, на станцыях,
Ў самалётах, кватэрах, лагах,
Ў шкурах, пёрах, рабрыстых панцырах.
Наша – нам... А што Богу – Багам:

Ўсіх жывых, нежывых і памерлых,
Усіх годных і не зусім,
Хрысціян, мусульман і будыстаў,
Атэістаў, дэістаў, марксістаў,
Акультыстаў і шахматыстаў,
Усіх гаішнікаў і біліардыстаў,
Усіх паэтаў і белетрыстаў,
Інжынераў, шаманаў, артыстаў -

Ўсіх зусім, ну колькі тут знойдзецца,
Без уліку, у што абыйдзецца,
Без разліку, без меры, без платы,
Без закона, зусім без мандата,
І з любоўю, што не адшукаць, -
На апошнім Судзе чакаць.



весела атрымалася.

весела атрымалася.