Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновае Каханне.

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Вось зноў Вясна нам з ранку дыша!
Вось зноў ў целе стогне кроў!
Вось мы гуляем па Парыжу!
Хоць да яго нам сот вярстоў.

Вясной душа крочыць на волю!
Вясной ўсе спевы ад душы!
Трымаць яе ня хопіць волі!
Хоць памяркоўны мы заўжды.

Каханне рана к нам прыходзіць!
Кахаем ад вячорку?-Не!
І хай нас грэх ў блуд ня ўводзе.
Жыць можам мы і ў будане.

Каханы разам,то ад Бога.
Дзяўчына і сціплы юнец.
Ляжыць абодвум шлях Арфея.
Хай будзе добрым іх канец.

Хай Эўрыдзіка,кветкі збірая.
Глядзіць пад ногі,дзе трапляе.
І хай Арфей ёй дапаможа.
Бо кветкі разам,так прыгожа.

Вясна ў сэрцы і душы.
Калі пазнаў яе скачы.
Калі ня зведаў,як той пень.
Гырчы заўсёды,як струмень.

Калі ня зведаў ён ракі.
Бо аб фантан ён біў бакі.
Ня сталася яму цячы.
Як за кратамі-хоць крычы.

Але калі каханне-дыша!
Калі любоў шануе вам!
Кахацца будзем ў дзень й ноччу!
Хай добры Бог спрыяе нам...