На небасхіле згаслі зоркі-
іх свет растаў у цішыні, ,
і толькі месяц срэбрам тонкім
ледзь бачна ззяе ў вышыні.
А ноч блукае ў лесе золкім,
між дрэў як прывідау сівых,
І рассыпае росаў кроплі,
Туман па травах маладых.
А дзесь у небе баюць звонка
Дасвеццю песню жураўлі,
і абуджаюць нетаропка
Лугі, палеткі i палі;
Пачуе спеу іх гожы сонца,
Кранецца променямі зямлі
І заўсміхаецца пяшчотна
яна вясновай цеплыні...
07.01.2019