Вятры пашумелі, суціхлі, Дажджы прамінулі, ушчуклі, Пупышкі, да першага лісьця, Ждуць сонейка, быццам матулю.
Над хмарнаю шэраньню сонца Завейныя ветры клікае, Ды стрэлы-праменьне жывому Праз вату аблокаў кідае. 19.04.15.