Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Выйсце

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Ледзь адчыніць хачу я вочы,
Ізноў на спіну сон мне крочыць,
Вачыма закрывае, б'е рукамі,
Іх калупае дужа, як граблямі!

Увесь цемраю агорнуты і страхам,
Іду навобмацак, як верабей пад дахам,
"Адплата!" у галаве сядзіць аблічча,
І нечы голас раптам кліча.

Я выйсце час увесь шукаю,
Пустэчу за пустэчай абмінаю,
Ад страху цела ўжо дранцвее,
У валасах шуміць і моцна бура вее.

Ну хопіць! Я рукой малюю дзверы,
Яшчэ адзін рывок, але няверу...
Ну вось яно прыйшло выратаванне!
Вярнуўся з цяжкага выгнання.

І засмучэнні ўсе праходзяць,
Змяняюцца на радасць і сыходзяць,
Ізноў наступіць новае натхненне,
У святло пайду, да новага імгнення.