Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вынік

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я народжаны дзеля таго,
каб навучыцца рабіць адпаведныя вынікі…
з усяго, што навокал….
з усяго, што дзейнічае
на цела і на душу…
на успрыманне рэчаіснасці
і стварэнне светапогляду….
з усяго, што нешта нараджае
хоць бы шчырую усмешку…
хоць бы безпадстаўны недавер…
хоць бы якую-небудзь надзею….

Я народжаны дзеля таго,
каб навучыцца кахаць…
тое, што прыемна кахаць…
і тое, што кахаць непрыемна,
каб навучыцца сапраўды кахать тое,
што здаецца прыемным…

Я народжаны дзеля таго,
каб навучыцца нараджаць….
нараджаць добрае…
з усяго, што навокал….
з усяго, што дзейнічае
на цела і на душу…
на успрыманне рэчаіснасці
і стварэнне светапогляду….