Выплывае раніца з берагоў начы. Цемра сонцам раніцца, нікне ў далячынь.
Вочы твае весняцца, поўныя трывог. Зарыпелі весніцы… Малады мурог…
П’ём смугу крынічную – прысмак гаркаты… Месяц з зоркай-знічкаю – я і ты.