Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1992

Яшчэ не ацэнена

Не знаю, ці хмары развеюцца.
Шторм цягне з сабой цемру волакам,
Разбіўшы пасудзіну месяца
На рыфах грымотнага воблака.

Не знаю, ці я змагу выстаяць
Да золаку, штылю світальнага
І ці дабяруся да прыстані-
Свайго маяка ўратавальнага.

Хоць, можа, і на родным беразе
Сустрэнуць, забытага, каменем.
Я мушу вярнуцца хоць ветразем,
Хоць птушкай на крылах параненых.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

ВАРЫЯЦЫІ

І

Бяскрылы птах
у неба не ўзляціць.
Бяскрылая душа
усё ж імкнецца ў неба…
Ды толькі тым, крылатым,
хто ўзляцеў,
спускацца на зямлю
аднойчы трэба.

ІІ

Бяскрылы птах
у неба не ўзляціць,
бяскрылая душа
не вырвецца ў палёт,
бяскрылы громе –
ён не загрыміць,
бяскрылае святло
не разлагодзіць лёд...

Бяскрылыя, бяскрылыя...
Нямоглыя й нямілыя.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Вось і скончылась лета,
А на сэрдцы – сум.
І доўгачаканая мэта
Не ўсхвалюе розум.
Аднак сум не пройдзе,
Пакуль ты не самной.
Птушка шчасця не знойдзе
Ў маім гаі спакой.
Будзе лётаць далёка
І блукаць у сіняве .
Ёй спусціцца нялёгка –
Сумотна ў мяне.

Адзінокае сэрдца баліць.
Па начах узнікае твой вобраз.
Тое лета мне больш не ўзнавіць,
Каб адбылася ўсё яшчэ раз.
А праз год усё можа пройдзе,
І ў душы зноў успыхне каханне.
Толькі полымя можа аднойчы
Прапаліць трошкі розум і вочы;
І чыёсці чужое дыханне
Раптам узбудзіць зноў успаміны,
Што душу ні як не пакінуць.
Будуць недзе блукаць патаемна
Ў закавулках маёй душы, -
І былое бывае прыемна
Ўспамінаць у начной цішы.
Я наўрадці цябе ўжо ўбачу,
Можа толькі калі дзе здалі,
Спасылацца мне на ўдачу
Не прыходзіцца ў гэтым жыцці.
Бо жыццё ў мяне ўжо такое,
Хоць няварта наракаць на лёс,
Калі што ён мне і прынёс,
Дык не ўсё ўжо такое благое. .
Аднаго толькі я не дарую,
Колькі мне ўсё з душы не вымаць,
Што цябе – такую радную,
Я не змог у сябе затрымаць.
Ведзь хацеў я з табой назаўсёды
Звязаць свой някемлівы лёс;
Гэту мару праз усе перашкоды
Ў сваім сэрдцы ўсё нёс я, ды нёс.
І прынёс… І што адбылося?
Вось, здаецца, нарэшце, прыйшлі.
Адшумелі на полі калосся,
А я зноў, як заўжды, на мелі.
І жыццё зноў віруе па колу,
Тут і выйсця ні як не знайсці.
І спускаюцца вочы да долу –
Невядома, куды ўжо ісці.
Дзе шукаць спакою і лабу;
Потаемную тую лампаду,
Што прыносіць спрадвечнае шчасьце,
Запаліць як? Хоць раз у жыцці.
І спауой там знайсці.
І пайсці, як усе па жыцці.
І забыцца…Пра ўсё і пра ўсіх.
Дык даруй мне, Божа, той грэх,
Што набраў на сваю душу.
Я под час вандраванняў такіх
І сам раскайвацца мушу,
Асабліва, пакуль боль не сціх.

Калі больна мне раптам бывае,
Боль дашу звычайна ўзбуджае,
Я аддам лепей думкі паперы,
Не даваючы людзям веры.



Яшчэ не ацэнена

Выплывае раніца
з берагоў начы.
Цемра сонцам раніцца,
нікне ў далячынь.

Вочы твае весняцца,
поўныя трывог.
Зарыпелі весніцы…
Малады мурог…

П’ём смугу крынічную –
прысмак гаркаты…
Месяц з зоркай-знічкаю –
я і ты.