Жывёлы, даруйце !
Сабакі ды коткі,
Выбачце, жа людзі
Да вас гэтак жорсткі
Стагнаю крывёю,
Сваёю душою
За тысячы, сотні,
Што зьмерлі ў няволі
Бо людзі такія -
Ня ўсе ж разумеюць,
Што вы такш жывыя -
Сваю любяць веру
А вас забіваюць
Няшчадна ды жорстка
Ды стаю на стаю
Йны йдуць, бо іх мноства
Я зь імі ня стану
Дзяліць на стол ежу
Ў крывавую багну
Мне ўстаць не належыць
Калі ж усе людзі
З прыроды такія
Дык я адмаўлюся
Лічыць іх сваімі
Бо лепш адракуся
Я вашае крыві
Душу зьберагу я
Сваю дый чужыя
Я здольны памерці
Зь бялыма ручыма
Днак не магу сьцерці
Сю несправядлівасьць
Я ймкнуся змагацца
За вашыя жыцьці
Бо нам трэба ўзьняцца
Над нашым пяршбыцьцем
Бо нам даны розум
Мы здольныя думаць
Ўласьцівы нам сорам,
Каханьне ды мужнасьць
І тыя, хто футру
Ўзіму толькі носіць,
Хто любіць і скуру,
Мо ўсё ж ужо хопіць ?
Прадстаўце сябе вы
На месцы іх доляў
Калі б людзяў елі
Сабакі за столам
Абдумайце, сябры,
Мае тыя словы
Мо разам мы з вамі
Сусьвет створым новы