Памяці маёй бабулі
Паўсюль бабулечкіны рэчы —
Яны яе перажылі.
Старая плюшаўка за печчу,
Ды на падлозе дываны.
Яна вязала іх шыдэлкам,
Што сам дзядуля змайстраваў,
У будзень дзень. А ў нядзельку
Не дазваляла нават нам
Рабіць у гэты дзень нічога.
Казала: «Далей ад бяды.
У Бога, дзеткі, дзён так многа,
Дык вось і зробіце тады».
Яе цяпло, яе пяшчота —
Дзяцінства светлы ўспамін.
Шкада, што разумееш потым
Кошт ратавальных тых хвілін.
Калі яе ўжо не стала,
У снах я бачыла не раз,
Як бабка косы заплятала,
Варыла снеданне для нас.
Ніколі не была без справы:
Ці цыравала, ці мяла,
Ці чаравала штось над стравай,
Ці з пустазеллем бой вяла.
Бывала, ціхенька ўсміхнецца,
Прыгорне да сваіх грудзей —
Павесялее аж на сэрцы,
Ды стане на душы святлей.
Яна дарыла нам ласкавасць
I незабыўныя гады.
Неверагодна, але й старасць
Была да твару ёй заўжды.
I мне дагэтуль невядома,
Як нас пакінула яна,
Хавальніца спакою ў доме —
Выратавальніца мая.
Вельмі прыемна было прачытаць
Вельмі прыемна было прачытаць на сайце свой верш. Шчыры дзякуй таму,хто змясціў яго.
Праўда,зараз я трошкі яго змяніла:
Выратавальніца мая...(памяці маёй бабулі)
*****************************
Паўсюль бабулечкіны рэчы -
Яе перажылі яны.
Старая плюшаўка за печчу
Ды на падлозе дываны.
Яна вязала іх шыдэлкам,
Што сам дзядуля змайстраваў.
У будні дзень. А ў нядзельку
Не дазваляла нават нам
Рабіць у гэты дзень нічога:
"Далей,- казала, - ад бяды,-
У Бога,дзеткі,дзён так многа,
Дык вось і зробіце тады".
Яе цяпло.яе пяшчота -
Дзяцінства светлага ўспамін.
Шкада,што разумееш потым
Кошт ратавальных тых хвілі.
Калі яе ўжо не стала,
У снах я бачыла не раз,
Як бабка косы заплятала,
Варыла снеданне для нас.
Ніколі не была без справы:
І цыравала, і мяла,
Ці чаравала штось над стравай,
Ці з пустазеллем бой вяла.
Бывала,ціхенка ўсміхнецца,
Прыгорне да сваіх грудзей -
Павесялее аж на сэрцы
і стане на душы святлей.
Яна дарыла нам ласкавасць
І незабыўныя гады.
Неверагодна,але і старасць
Была да твару ёй заўжды.
І мне дагэтуль невядома,
Як нас пакінула яна -
Хавальніца спакою ў доме,
Выратавальніца мая.
цудоўны верш,як быццам і пра
цудоўны верш,як быццам і пра маю бабулечку напісана,
дзякуй
Вельмі прыгожа)
Вельмі прыгожа)
трогательное стихотворение.
трогательное стихотворение.
трогательное стихотворение.
трогательное стихотворение.
трогательное стихотворение.
трогательное стихотворение.
Шчыры дзякуй за добрыя
Шчыры дзякуй за добрыя словы!!!