Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вышэйшы суд

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ў сённяшнім жыцці для ўсяго хапае месца,
Добрае і кепскае ў ім заўсёды побач.
Кожны сам рашае што бліжэй да яго сэрца
І якая для яго мілей жыццевая дарога.

Наша сумленне наш ўнутранны суддзя,
Які заўжды падкажа што патрэбна нам рабіць.
Яго гуляе ролю нашага другога я
І ні ў якім разе нельга нам яго згубіць.

Нам пастаянна варта памятаць пра тое,
Што за свае учынкі давядзецца нам адказваць
Перад судом вышэйшым за ўсё зямное,
Які ўсіх нашых грахоў ўзважыць цяжкасць.

Калі настане вызначаная гадзіна
І мы паўстанем прад вачамі ўсявышняга суда
Наша душа павінна быць празрыстай і нявіннай,
Як крышталёвай чысціні крынічная вада.