Я — сын зямлі,
нашчадак хлебаробаў.
Услед за сонцам
доўга мне брысці.
Быў надта б рад,
каб хоць зярняткам дробным
змог на зямлі бацькоўскай
прарасці.
Яе вачмі
гляджу на свет сягоння:
слупы гудуць мне
соснамі ў бары.
He касманаўта бачу ў шлемафоне —
суседа
у пчалярскім каптуры.
Да зорак позіркі і тэлескопы
з сівых вякоў цярэбяць горды шлях.
Ды толькі па зямлі
спрадвечны клопат,
як сэрца,
б'ецца ў кожнага ў грудзях.
He спіць зямля —
у ёй вулканы дрэмлюць,
планеты-сёстры
пазыўныя шлюць.
Чым цягнецца вышэй
у неба дрэва —
глыбей
ідуць карэнні у зямлю.
Нужен анализ стихотворения
Нужен анализ стихотворения
Мне усе вершы падабаюца
Мне усе вершы падабаюца Рыгора Барадуліна. Сапраўдны сын беларускай зямлі.
В СТИЛЕ БАРАДУЛИНА
В СТИЛЕ БАРАДУЛИНА