Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я--бег нябачнае хвіліны...

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Я--бег нябачнае хвіліны,
Бясконцых сьветаў адгалоскі.
Кручу няспраўджаны гадзіньнік
На растанях прароку-лёсу.

Як сьнег на зломаных ігліцах
Гуляе з хлюпаю-мазэпай,
І я бяз Вас,мая дзяньніца,
Як та Марыя безь Язэпа.

Я--вашых думак люстраваньне,
Я--хваляў мокрая празрыстасьць.
Вы--кніг начовае чытаньне
І міжрадковых сэнсаў існасьць.

Я--сон,маўклівая адлегласьць,
Я--толькі слова у дарогу,
Душы вандроўная бязьмежнасьць,
Вачэй зялёных засьцярога.

Вы--сіняй птушкі крылаваньне,
Пячораў скальныя малюнкі.
Мы--вір нязбытнага спатканьня
На павятровых пацалунках.