Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я - беларус

Сярэдняя: 4.2 (15 галасоў)

Я - беларус. Я ганаруся
Сваёй гісторыяй, людьмі,
І тым, што тут я нарадзіўся,
Што прадзеды мае жылі.
Я ганаруся кожным дрэвам
І кожнай рэчкай, што бяжыць,
Зялёным лугам, чыстым небым,
Расой, што на траве блішчыць.
Жыву я там, дзе жыў Скарына,
Дзе Радзівіл калісьці жыў,
Дзе нарадзіўся Каліноўскі,
Што за людзей сябе згубіў.
Бо ён любіў сваю краіну,
Заўсёды шчасця ёй жадаў
І сцяг наш родны і прыгожы
Ён супраць гадаў падымаў...
А што ж цяпер у нас тварыцца?
Дзе сцяг падзелі? Мова дзе?
Вы нават сорам пагублялі,
Знайсці не можаце нідзе.



Дзякуй, цудоўны верш

Дзякуй, цудоўны верш

Паважаны Аляксандр!Адказ на

Паважаны Аляксандр!Адказ на пытаньні ў тваім вершы як раз у тым,што твае прадзеды,Радзівіл,Каліноўскі,Скарына і іншыя былі ліцьвінамі,таму і бераглі сваю спадчыну."Беларусу"няма чаго берагчы.Няма такой нацыі "Беларус".Гэта штучная назва, дадзеная нам у свой час Расейскай Імперыяй,таму ў яе няма будучыні."Беларусь"і"Беларусы"па законах гісторыі асуджаны на зьнікненне.Нажаль"Ліцьвінамі"нам ужо ніколі не стаць.