Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я доўга ўглядаюся ў рысы…

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Прысвячаецца загінуўшым у ВАВ і майму дзеду Чэчату Васілю Філіпавічу,
які загінуў ў 1944 годзе ў баях за г. Кёнігсбег (цяпер Калінінград) і пахаваны ў брацкай магіле (там пахавана 1700 воінаў) ў г.Азёрску, Калінінградскай вобл.

Я доўга ўглядаюся ў рысы…
Які ты быў, дзядуля мой, змагар?
Глядзіць з партрэта малады, не лысы,
З паглядам смелым вытанчаны твар.

«Чарнявы хлопец, просты і адчайны,» -
Казалі так, дзядуля, пра цябе. -
«На выгляд рослы, як усе, звычайны,
Ды не было раўні табе ў сяўбе.»

Любіў зямельку родную, як маці,
Сям’ю, дзяцей і свой бацькоўскі кут.
На фронт пайшоў ты іх абараняці
Ад ворага, няшчасця і пакут.

Не мог інакш, як гэта мне знаёма,
За спіны ты хавацца не прывык.
Застаўся твой характар дзецям, дома,
Цвярды, як васкаваны чаравік.

І мне яго таксама дасталося,
Хапіла ўсім нам, парасткам тваім.
Аддаў жыццё, каб мірна тут жылося
І за зямлю, дзе зараз вось стаім.

Абараніў ты землі Беларусі,
Стаяў на смерць за Бранск і Кёнігсберг.
Апошні бой прыняў ва Усходняй Пруссіі,
Адтуль душа твая ўзнялася ўверх.

Лятае дзесь, за хмарамі і зоркамі.
Іх многа там, вайны былой ахвяр,
Анёлаў вартавых з вачыма зоркімі,
Што сцерагуць айчыну ад пачвар.

На дакументальным здымку штурм Кёнігсберга.
Фота інтэрнэт.https://www.stihi.ru/2017/03/13/12580

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117031312580