Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Я гэты боль перажыву...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я гэты боль перажыву.
Хоць цераз край – да дна дап’ю.
Мой боль- нацятую струну
Я не парву- перацярплю.

Я гэты боль – агонь-пякун
Залью. Засыплю. Улагоджу.
Мой боль – раптоўны, як пярун.
Перамалю бяссоннай ноччу.

Я гэты боль перамагу.
Забуду. Залячу. Ты чуеш?
І дараваць табе змагу.
Але ці ты сабе даруеш?

* * *