Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я і ты.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я і ты – дзве маўклівасці,
Два маўчанні бясконцыя,
Дзве асобныя церпялівасці,
Што ў шэрані існуюць без сонца.

Страчаны намі даўно
Усмешкі і погляды млявыя –
І мне,і табе не дано
Знаць,дзе былі мы не правыя.

Не бачна за хмарамі месяца,
Які асвятляў нам надзею,
Любоў ці сышла,ці прапала дзесьці,
Ці можа схавалі пад снегам завеі...

Адной толькі ўсцешымся верай
(яшчэ хоць яна застаецца!),
Што скончыцца гэта заганная шэрань,
І зноў светлы час распачнецца.

Ізноў акрыяе надзея для ўзлёту,
І вера з любоўю спалучацца зноў,
Растануць калісь недаверу сумёты –
Мы вернемся ў свет нашых праведных слоў.