Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я іду на вайну

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Прабач, Беларусь мая, родная маці.
Прабач, калі штосьці рабіў я не так.
А я не магу заставацца ў хаце.
Прабач, не адмоўлюся я - не мастак.

Бо маладзік зьмяняе ветах мімаволі,
Ды зоры ў небасхіле свой працягнуць шлях.
Сыны твае, о Беларусь, жадаюць волі
І прага да яе гарыць у іх вачах.

Хай удалеч імкнуцца чырвоныя коні,
А кнехты над імі ўздымаюць мячы.
Бо катам ад нашай літоўскай Пагоні
Ніколі, ніколі не ўцячы.

Прабач мяне, гай мой, бацькамі абраны,
Пагроза, няволя цябе хай міне.
У сэрцы баліць мне пякельная рана
І я жа іду на вайну. За цябе...