Я хачу паміраць для Айчыны
За яе быць расьпятым з Хрыстом -
У цярнёвых іспытаў часіны
Быць яе непагаслым сьвятлом.
У сузор’ях далёкай вэнэрай
Асьвяціць да нябёсаў ёй шлях
Празь сьвятыню, дзе нашаю верай
Ў неба ўзносіцца ладану пах.
Там шапочуць спрадвечныя словы
Да Бажыча нябёсаў, зямлі
Шчырым подыхам сьціплае мовы,
Звонам чыстай крынічнай вады.
Ўвесь мой край ахінула малітва:
Бляск вазёраў і шэлест лясоў.
Анямела няспынная бітва -
Згасьлі крыўды ганебных вякоў.
Бач на сьнезе чырвонай каліны,
Пах хлябоў, напаўняючы дом -
Я хачу паміраць для Айчыны,
За яе быць расьпятым з Хрыстом.