Я люблю сваю айчыну,
Хоць і рэдка там бываю.
І як каханую жанчыну
Яе ў вершах апяваю.
Ёсць у ёй свае прыкметы,
Такіх не знойдзеш больш нідзе.
Гэты край ад ўсіх адметны,
Мяне туды душа заве.
І я хацеў бы пасяліцца
І жыць адвечна толькі ў ім,
На прыгажосць яго дзівіцца
І апяваць ў радках сваіх
Яго рэкі і азёры,
Яго лясы, палі і нівы.
І ўсе цудоўныя прасторы
Маёй шаноўнай радзімы.