Я малым вельмі так любіў,
Як сцямнее прысесці на ганку,
І глядзець, углядацца ў нябесны кацёл,
Зазірацца да самага ранку.
У чароўнае ззянне бліскучых зор,
У цудоўныя межы свету,
У той велічны карагод,
Што нясе з сабой нашу планету.
Углядацца у велічны лес-атлант,
Што трымае вяршынямі неба,
Адчуваць як ад жаркага летняга дня,
Астывае пахучая глеба.
Чуць як у рэчцы імклівай пяе вада,
І рагоз ад паветра гнецца,
Успамінаю з тугою тыя часы,
І бывае, што мне здаецца,
Што не мінула нават шалёных год,
Што я той несумленны хлопчык,
І тых зорачак карагод,
Мне заўсёды глядзіць у вочы.
Даслаў Раман
Падабаецца!
Падабаецца!