Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я маю слова, вам панове...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Я маю слова, вам панове,
Якому многія вякі,
Зямны наклон кладу якому
І як жыву, дышу якім.

Не згаснуць зоркі як на небе,
Як ноч, дзень божы не ацьміць,
Вось так яно, кавалкам хлебным,
Даецца мне, каб з вамі жыць.

З ім не скарыцца памяць гэта,
Якой карэньня здалячы,
Якой, ад велічы прадзедаў,
У нябыт, малечай не сьцячы.

Хоць мовай іншацца народы
Ды дзеі розьняць іх шляхі,
Нам слова еднасьці, на згоду,
Да сьвету белага нясьці.
-20.04.15.