Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я напісала б табе...

Сярэдняя: 4.1 (13 галасоў)
Я напісала б табе ўсе пралескі ўвесну, Вывела б сонца ў нябёсах нясталай рукой, І па суметах сняжынкам бы я балесна Дзеля цябе вымалёўвала неспакой. Я б напісала стосы з травой пажоўклай, Лёгкі духмяны вянок на твае валасы, Вербу з пухнатай прыгнутай крыху галоўкай, Пошчак птушыны ды слуцкія паясы. Я напісала б крыніцы і навальніцы, Водар чаромхі, гронку арабін, бэз. Усё, што пасля малітвы нам будзе сніцца, Колкі бурштынавы і залаты агрэст. І журавіны ў першае ліставеі, На золкім золку світання як ззяе шаль, Як у марозы чырвоны вагніска грэе, Зёлкі гарбаты як пахнуць летам амаль. Я напісала б табе Раство і Вялікдзень, Пух тапаліны з дзіцячых тваіх алей. Як хрыбусцяць старонкі, як ззяюць зарніцы, Як ад усмешкі становіцца весялей. Я напісала б табе на вакне карункі, Поплаў, дзе купкі красак, мноства буслоў. Жыта на скрыпцы зямной нацягнула б стрункі, Я бы пісала, колькі ставала б слоў. А не хапіла – выдумвала б іх па ходзе, Душу пускала б коньмі ў святы мурог… Усё бы пісала, што ты б для мяне знаходзіў, Каб не паспеў напісаць усё гэта Бог. Air Jordan X 10 Shoes


Божухна!!! Сапраудны

Божухна!!! Сапраудны шэдэур....У Вас талент...Творчых поспехау !!!

Адзін з самых мілагучных,

Адзін з самых мілагучных, ўтрапёных , чулых вершаў што я чытаў у жыцці. Безумоўны шэдэўр, сапраўдная музыка душы. Я зайздрошчу таму, каму прысвечаны гэты верш. У вас можна закахацца за адзін гэты прасякнуты каханнем і пачуццямі твор. (Гардзіёнак Васіль)

Дзякуй Вам, спадар Васіль!

Дзякуй Вам, спадар Васіль!