Я нават сябра
Не знайшла ў табе,
Хаця душа ірвалася бясконца
Да тваёй душы, нібы да сонца, —
Ды хмурнасцю яна маёй журбе
азвалася.
О горкі дождж...
не слёз...
Што значаць слёзы
Перад болем сэрца?
Вадой яго — пакутам не адмерацца, —
Ён золлю страт
На мой праліўся лёс.
Даруй за міг сустрэч
чужых вачэй, —
Маю няхай ён натрывожыць памяць.
І тыя дні раднейшымі мне
стануць,
Хоць сэрцу ад таго
і не лягчэй.
удивительно близкие и
удивительно близкие и проникающие в душу стихи.