Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не ганю землі чужыя...

Сярэдняя: 4.6 (92 галасоў)

Я не ганю землі чужыя, -
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Так карцела - сляза закіпала, -
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк...

Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?

Хіба душы свае не лечым
Ад бяздомных бядот і згрызот
Самым простым і самым вечным,
Што пранёс праз вякі народ?

І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць...
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?



Открываю для себя белорусскую

Открываю для себя белорусскую поэзию, увы, в 51 год. Родная и красивая

Вечная памяць вялiкаму сыну

Вечная памяць вялiкаму сыну Беларусi!

Я ее гаю земли чужыя

Я ее гаю земли чужыя

супер круче нету

супер круче нету

" А калі не спяваць аб

" А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?"
Згодна на ўсе 100!!!

круто супер вещ

круто супер вещ

падабаецца

праанализировать текст

в тексте пропущена 1

в тексте пропущена 1 строфа.чисто для ознакомления норм.но учить не советую.текст не оригинальный

Дзякуй, выправілі

Дзякуй, выправілі

праанализаваць гэты верш

падабаецца