Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не кахаю цябе

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)

Я не кахаю цябе
(акраверш)
Яшчарка прыткая звольніць свой бег па каменнях,
Ноч упадзе, нібы чорная птушка, на горад,
Есці не хочацца, кава вячэру заменіць,
Колькі той кавы, мо, рэкі ўжо і азёры!
Адасабляюся ад пазаўчора і ўчора,
Хлушу сабе, што з нуля пачынаю ад заўтра,
Анігіляцыяй пахне начная прастора,
Юзам па ёй пралячу ў разбуральным азарце.
Цягнецца ноч. Халадзеюць каменні, і памяць
Яшчаркай лёгкай звальняе свой бег мітуслівы,
Божа ласкавы! Не хочацца мучыць і раніць,
Еднасць знікае. А ты - заставайся шчаслівым.

ajsa, 2.11.2011.



Добры верш, аднак

Добры верш, аднак "анігіляцыя" псуе ўражанне! Ці не за вушы прыцягнута ў пошуках акраварыянта? Парушаецца замудраватасцю тэкставая еднасць.

Анігіляцыя - поўнае

Анігіляцыя - поўнае знішчэнне, дашчэнту. Вы, напэўна, ведаеце. А справа адбываецца ў горадзе, тут і сымволіка сучасная. Дык чаму ж не ўжыць адпаведнае слова, калі для мяне яно немудрагелістае? Думаю, і не толькі для мяне. А падабраць слова для акраверша, паверце, я магу вельмі проста. Гэты - адзін з пры дзесяткаў. Не, не аддам анігіляцыю!

цудоўны верш ...і блізкі

цудоўны верш ...і блізкі мне вельмі...дзякуй.!