Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не паэт

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я не паэт
У літаральным сэнсе слова,
І хлеба з гэтага не ем.
Але ж бывае,
Што прарвецца рыфмай мова,
І выдаюцца вершы,як бы з ЭВМ.
Націснуў кнопку –
“шчоўк” – і ўсё гатова:
Душа пяе і просіцца ў палёт,
Я фастрыгую шчыльна к слову слова,
І што з таго,хто я:
Паэт ці рыфмаплёт?!
У гэты час,здаецца,мне ўсё роўна,
Што з-пад пяра ідзе:
Ці ямб які,ці то харэй.
Ужо пасля
Я адшліфую ўсё змястоўна,
А зараз –
Мне бы думку запісаць скарэй!
-Дык што,сяброўка?
Націскай на кнопку!
І выдам я,-запал мой не тушы!-
Няхай сабе
Малы памер майго заробку,
Але ж цябе люблю я ад усёй душы!