Я не ў крыўдзе
Дзякуй, дружа незнаёмы
За тваю ацэнку—“дрэнна”.
Твой прыём даўно вядомы,
Бо чытаецца імгненна.
А калі б было ўсё шчыра,
Палічыла б за навуку.
Адчуваю, што праныра—
Жаба душыць, гоніш скуку?
Смешна вельмі, калі бачу,
Як з “выдатна” робіш “двойку”.
Не лічу гэта няўдачай,
Твой учынак мне без толку.
Так што, дзякую бязмерна…
Зайздрасць шчасця не прыносіць.
Колькі б ты ні ставіў “дрэнна”—
Муза радасць МНЕ прыносіць.
2017 г.