Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ня ведаю...

Сярэдняя: 4 (26 галасоў)

Я ня ведаю прычыны — ад чаго балiць Душа…
Век другi зусiм — навокал:
лямпачка, а не лучына...
шклянка, з нейкай кавай «Мокка»…
Я ж стары ужо даволi, а пачуццi — малыша…
Я ня ведаю нагоды — ад чаго за ўсё Пакута…
Ну, здаецца ж, Дрэнь — чужая…
Ну, чужая…
Не мая!
Ёсць Скатыны ў народзе —
Чалавечнасць не зважаюць —
паважаюць Гультая.
…роспач, гнеў, i — смута…
Я ня ведаю i Сэнса — дзе Разумнасць?..
Што змянiлась ад Хрыста?..
Паўсямесна дэкадэнцтва:
хамства, злобства, пустата…
I забойстваў буйнасць…
Пэўна, Вера — толькi ў гэтым —
Жыць i не зважаць!
I нiколi не мяняць сябе — Нiколькi!
I не здраджваць Добрым Мэтам,
забаяўшысь болю…
I Сяброў, за гэта ж, — Паважаць!