Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А я радзіме верш ці нарадзіў...

Сярэдняя: 4.8 (35 галасоў)

А я радзіме верш ці нарадзіў,
Які б за мной радзіма паўтарыла,
Які б у спёку свежа халадзіў,
А ў сцюжу грэў пяшчотна-цеплакрыла?..
А я радзіме верш ці нарадзіў?

А я радзімы клопатамі жыў?
Ці стаў хоць словам я для ейнай песні?
Ну, што з таго, што ў Мінску я тужыў
І ўспамінаў зімой ці напрадвесні?..
А я радзімы клопатамі жыў?

А я з радзімай паяднаў свой лёс?..
Нібы чужак, хаджу я па Нароччы,
І ад зялёнай замеці бяроз
Трапеча сэрца і слязеюць вочы...
А я з радзімай паяднаў свой лёс?



Вельмі шчыры, пранікнёны

Вельмі шчыры, пранікнёны верш.Чысты і светлы.Без бяздушнай і глухой патрыётыкі, сапраўдны голас Сына. Дзякуй за Ваш голас!

Не заспакоенасць сапраўднага

Не заспакоенасць сапраўднага паэта. Спадар Мікола,дзякуй за верш, выдатна.

Дзякуй!!!!!!!

Дзякуй!!!!!!!