Я разумею дыктатараў
 Яны аwhoйваюць ад колькасці мастакоў
 І іншай хіпаты, якая не хоча ісці на заводы –
 Вырабляць танкі сметніцы і трактары,
 А піша малюе піша малюе і піша
 Малюе чытае піша спявае і грае
 І піша здымаецца ў роліках
 Для Юцюба
 Малюе і піша чытае
 Малюе і піша
 Каб заўтра не выйсці на працу
 Каб заўтра пакінуць прастору
 У вечнасць у мрою у мора
 Адлегласці іншай
 Каб заўтра
 іх пахавалі дыктатары
 За ўласныя грошы –
 Дзіцячая помста
 Дарослым
 Дзіцячая помста